Пададзеная заяўка на правядзеньне мітынгу супраць адмены ільготаў для студэнтаў

У Менску плянуецца масавая студэнцкая акцыя супраць адмены ільготаў для студэнтаў. Актывісты студэнцкага руху падалі заяву на правядзеньне масавай акцыі пратэсту. Яна будзе мець непалітычны характар і пройдзе пад лёзунгамі «Мы ня хочам быць зайцамі» і «Мы супраць адмены ільготаў». Яе лягатыпам будзе заяц — сымбаль безьбілетнага праезду. На дадзены момант ў арганізацыйны камітэт увайшлі пяць моладзевых арганізацый і прадстаўнікі большасьці менскіх ВНУ. Падчас мітынгу плянуецца таксама выступ вядомых беларускіх музыкаў.

Акцыя адбудзецца 20 траўня на плошчы Бангалёр. Пачатак у 17.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?