Адзін з ініцыятараў правядзеньня гарадзкога рэфэрэндуму Павал Мажэйка распавёў пра хаду кампаніі. На сёньня ў будучую ініцыятыўную групу набраная неабходная колькасьць чалавек, але набор працягваецца. «Мы не адступаем ад намераў сабраць вялікую ініцыятыўную групу з прыцягненьнем аўтарытэтных у грамадзтве асобаў» — адзначыў сп. Мажэйка. Ён паведаміў, што прызначаны на 20 траўня сход адбудзецца, але будзе насіць працоўны характар.

Сход з мэтай рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пакуль перанесены па той прычыне, што ў кампаніі задзейнічана шмат студэнтаў, у якіх хутка пачнуцца іспыты. Дата рэгістрацыйнага сходу будзе вызначана 20 траўня.

Па словах П. Мажэйкі, гарадзкія ўлады пакуль вычэкваюць. «Тыдзень ужо няма ніякай актыўнасьці на месцах магчымых разбурэньняў» — кажа Павал. І дадае, што ня варта спадзявацца, што на гэтым усё й скончыцца. Пакінуўшы пакуль у спакоі камяніцы, улады распачалі інфармацыйную вайну. Абласное тэлебачаньне запрашае ў этэр спэцыялістаў, якія апраўдваюць пляны рэканструкцыі. Тое самае робіцца ў і друкаваных СМІ. У адным з апошніх нумароў «Гродзенскай праўды» прыгадалі і абаронцаў Горадні, закінуўшы ім неканструктыўнасьць дзеяньняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?