Новым прэзыдэнтам Ізраілю стаў Шыман Перэс.

У першым туры ніхто з трох кандыдатаў не атрымаў неабходны для перамогі 61 голас. Перэс атрымаў 58 галасоў парлямэнтарыяў. Рэўвен Рыўлін — 37, Колет Авіталь —21 голас.

Рыўлін і Авіталь зьнялі свае кандыдатуры. Такім чынам 83‑гадовы кандыдат ад партыі «Кадыма» Шыман Перэс у другім туры стаў адзіным кандыдатам. За яго прагаласавалі 86 дэпутатаў, супраць 23.

***

Шыман Перэс (Перскі) нарадзіўся 1 жніўня 1923 г. у Вішневе (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) У 1934 г. сям’я Перскіх выэмігравала ў Палестыну. У 1984—1986, 1994—1996 гг. зьяўляўся прэм’ер-міністрам Ізраілю.

Шыман Пэрэс стаў трэцім прэзыдэнтам краіны (ня блытаць з прэм'ерамі!) — ураджэнцам Беларусі. Першым ураджэнцам — і прэзыдэнтам — быў Хаім Вэйцман (Моталь, 1949—1952), у 1963—1973 гг. прэзыдэнтам Ізралію абіраўся ўраджэнец Міру Залман Шазар.

Гэта была другая спроба 83-гадовага палітыка заняць пост кіраўніка дзяржавы. У 2000 г. Перэс прайграў на выбарах Машэ Кацаву. Праўда, асноўная ўлада ў Ізраілі належыць прэм’ер-міністру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?