У гарадзкой управе польскага гораду Гайнаўка, што на Беласточчыне, у хуткім часе можна будзе вырашаць усе пытаньні, карыстаючыся беларускай мовай. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.
Каля 27 працэнтаў жыхароў Гайнаўкі лічаць сябе беларусамі. Права карыстацца роднай мовай (у якасьці “дапаможнай мовы” ў дзяржаўных установах) дае ім адпаведны закон, прыняты ў 2005 годзе.
Рашэньне Рады яшчэ мусіць зацьвердзіць МУС Польшчы.
0
0
0
0
0
0