Беларусь мае намер весці кансультацыі з Польшчай па пытанню зніжэння кошту віз у сувязі з уступленнем гэтай краіны ў Шэнгенскую зону. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Варшаве намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.
Ён падкрэсліў, што такія кансультацыі Беларусь вядзе з Літвой і Латвіяй. Паводле слоў намесніка міністра, гэта пытанне вельмі важнае як для развіцця дзелавых кантактаў, так і для грамадзян, якія маюць сваякоў у суседніх дзяржавах.
0
0
0
0
0
0