Шаноўны Павал Ізотавіч, шчыра кажучы не разумею маскалёў з іх шчаслівымі ўжымкамі, наконт таго, што зімовая алімпіяда адбудзецца ў Сочы.

Сапраўдная падстава для гонару не ў ніх, а у нас. Расейцы толькі рыхтуюцца да правядзення вялікага спартовага мерапрыемства, а мы ўжо забацалі сапраўдную Алімпіяду.

«Физкультурно–спортивный праздник, состоявшийся в Минске 1 июля, — по зрелищности и накалу не уступал Олимпиаде… К слову, по составу участников и гостей праздник тоже вряд ли уступал крупнейшим международным стартам: такое созвездие заслуженных спортсменов и впрямь можно увидеть, пожалуй, лишь на настоящей Олимпиаде». – піша ваш карэспандэнт Аляксандр Ванковіч у нумары за 4 ліпеня.

Адно хрэнова - занадта мала відаў спаборніцтваў. Пляжны валейбол, гірі, ролікавыя канькі, перацягвання каната – гэта усё натуральна “по зрелищности и накалу» не паступае Алімпіядзе, аднак мала.

Прапаную пашырыць спіс відаў спаборніцтваў новымі дысцыплінамі. Нічога супер цяжкага тут няма. Калектыўныя і асабістыя практыкі 1-3 ліпеня могуць лёгка стаць відамі спорту. Трэба толькі надаць ім фармат спаборніцтваў.

Віды наступных алімпійскіх гульняў дапамаглі прыдумаць фрагменты рэпартажаў вашых спецкораў са свята:

1.” После того душевного подъема, который я испытал, глядя, как радуются нам зрители парада, все трудности ежедневных репетиций забыты».

Вось вам і турнір сярод удзельнікаў параду на хуткасць забыцця штодзённых рэпытцый пад уплывам таго, як глядачы ловяць кайф ад параду.

2. «Вчера мы увидели самый масштабный за последние годы плац– концерт. 144 воина из сводной роты почетного караула 17 минут показывали свое отточенное мастерство».

А паказаць сваё отточенное мастерство за 16 мінут 23 секунды і чатыры дзесятых, слабо, таварышчы вайскоўцы? Вось вам, сП. Якубовіч, і яшчэ адзін турнір - чампінат на хуткасць плац-канцэртаў сярод камандаў рот ганаровага караўлу па 144 чалавека.

3. “Признаюсь, колоссальный подъем чувств испытала и я, несколькими минутами позже исполняя гимн Беларуси вместе с многотысячным хором своих земляков....».

Вы напэўна ўжо здагадаліся - адным з відам наступная алімпіяды будзе спаборніцтва сярод на тое, хто з спарсменаў атрымае больш каласальны пад'ём ад выканання «Мы беларусы з братняю…».

Вы толькі ўявіце які файны атрымаецца спартовы рэпартаж: «Такім чынам спартоўцы спелі страфу «У бітвах за долю, у бітвах за волю». Сітуацыя на пляцоўцы наступная: найбольш каласальны ўздым зараз адчувае прадстаўнік каманды «Дынама», другі па каласальнасці уздым мае спартсмен «Лакаматыва», а вось спартакавец яўна падкачаў. Гэта не каласальны уздым, а нейкая эмоцыя даўна. Праўда давайце пачакаем, шаноўныя аматары спорту, Наперадзе яшчэ два куплеты».

Ну вось цяпер ёсць сапраўдная комплексная праграма, якая не паступае праграме Алімпіяды. Сочы 2012 і побач не валяўся.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?