Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў грамадзян не выкарыстоўваць бязвіз для паездак у Беларусь

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак па бязвізавым рэжыме ў Беларусь.

14.04.2022 / 20:30

Эдгарс Рынкевічс

«Хоць рэжым Лукашэнкі і ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь, мы заклікаем нашых грамадзян не наведваць Беларусь! Гэта небяспечна!» — напісаў ён у Твітары.

Lai arī Lukašenko režīms ir ieviesis bezvīzu režīmu Latvijas un Lietuvas valstspiederīgajiem Baltkrievijas Republikas apmeklējumam, aicinām mūsu valstspiederīgos neapmeklēt Baltkrieviju! Tas nav droši!

— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) April 14, 2022

Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі для наведвання сваякоў на час велікодных святаў з 15 красавіка па 15 мая.

Чытайце таксама:

Грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза

Nashaniva.com