«Газпрам» усё ж дамовіўся з Украінай аб транспартаванні газу

Напярэдадні аператар газатранспартнай сістэмы Украіны паабяцаў спыніць транзіт. Але «Газпрам» дамовіўся з Украінай аб транспартаванні 72 мільёнаў кубаметраў газу за 11 мая, паведамляе «Голас Амерыкі».

11.05.2022 / 18:47

Напярэдадні аператар газатранспартнай сістэмы Украіны паабяцаў спыніць транзіт праз адну з кампрэсарных станцый, захопленых расійскімі сіламі.

Газ перанакіраваны іншым маршрутам, паведамілі ў «Газпраме».

«Газпрам» і ГТС Украіны дамовіліся, што транзіт 11 мая працягнецца праз газаразмеркавальную станцыю «Суджа», кантроль над якой застаецца ва Украіны.

У той жа час транзіт праз захопленую газаразмеркавальную станцыю «Сахранаўка» быў спынены.

Чытайце таксама:

Украіна спыніць траціну транзіту расійскага газу ў Еўропу

Nashaniva.com