Гомельскія прапагандысты прызналі забойства рыбака на граніцы

Праз некалькі дзён маўчання прапагандысты прызналі забойства рыбака ля украінскай граніцы. Праўда, зрабілі гэта рэгіянальныя СМІ. 

13.05.2022 / 11:00

У рэпартажы, які выпусціла тэлерадыёкампанія «Гомель», сярод крытыкі незалежных СМІ змяшчаецца пацвярджэнне інфармацыі аб гібелі гомельскага ветэрынара на беларуска-ўкраінскай граніцы, звярнуў увагу «Флагшток».

«Усё стане на месцы, калі завяршыцца следства. Сітуацыя няпростая. Не варта рабіць фэйкі. Варта дачакацца афіцыйнай інфармацыі. Ясна адно — гора сям’і мала хвалюе тых, для каго кожная трагедыя — толькі нагода нарасціць аўдыторыю свайго рэсурсу», — гаворыцца ў сюжэце прапагандыстаў, якія некалькі дзён проста маўчалі пра трагедыю.

«Нічога не ведаю, ідзе следства». На мяжы з Украінай застрэлілі беларускага рыбака

«Стрэл быў проста ў галаву». Новыя падрабязнасці пра гібель вэтэрынара на мяжы з Украінай

Nashaniva.com