У школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць. Гэта найлепшыя сучасныя пісьменнікі

З паліц школьных бібліятэк знікнуць кнігі Алексіевіч, Акудовіча, Разанава, Бахарэвіча, Марціновіча, Арлова і яшчэ 27 пісьменнікаў і пісьменніц.

14.06.2022 / 12:43

Як стала вядома @by_culture, у школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання. Усе літаратары, за выняткам Бахарэвіча — сябры ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтары допісу адзначаюць, што прозвішчы Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Някляева цэнзары правільна напісаць не здолелі.

Пракуратура знайшла на «Куфры» і ў інтэрнэт-крамах «экстрэмісцкія» кнігі. Іх знялі з продажу

Nashaniva.com