Der Spiegel: Германія гатовая перадаць Украіне толькі 19 самых старых «Леапардаў»

Германія можа паставіць Украіне толькі 19 танкаў Leopard 2, якія выкарыстоўваюць на вучэннях для імітацыі варожай тэхнікі. Пра гэта паведамляе са спасылкай на свае крыніцы Der Spiegel.

22.01.2023 / 10:00

Танк Leopard на вучэннях НАТА ў Літве. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Паводле інфармацыі выдання, усяго ў Бундэсверы маецца 312 танкаў Leopard 2, пры гэтым 99 па стане на сакавік 2022-га знаходзіліся ў рамонце, а адзін быў спісаны.

Па словах крыніц Der Spiegel, Украіне могуць перадаць 19 мадэляў Leopard 2A5 з уласных запасаў германскіх Узброеных сілаў. Гэтыя танкі выкарыстоўваюцца для «дэманстрацыі сіл праціўніка» падчас баявых вучэнняў, яны нібыта імітуюць варожыя танкі.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Германіі анансаваў паездку ва Украіну

Міністры краін Балтыі заклікалі Нямеччыну неадкладна перадаць Украіне танкі Leopard 2

Украіна — саюзнікам: Вызначыцеся, ці гатовыя выконваць абяцанні вайсковай дапамогі

У Рамштайне не ўхвалілі рашэнне пра танкі для Украіны, але падтрымка будзе

Замкнёнае кола паставак танкаў Украіне

Nashaniva.com