«Проста істэрычна». Дэпутат Савіных не можа адысці ад прыёму ў Вене

На гэтым тыдні ў Вене праходзіла Парламецкая асамблея АБСЕ. Ад Беларусі там прысутнічалі дзве дэлегацыі — дэмсілаў і лукашэнкаўскіх дэпутатаў. Апошнія засталіся пакрыўджаныя прыёмам.

26.02.2023 / 23:33

Андрэй Савіных падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Фота: Палата прадстаўнікоў

«Калі мы ехалі сюды, мы думалі, што гэта будзе званочкам здаровага сэнсу. Калі гэта і было званком, то яго прадэманстраваў урад Аўстрыі. Пачалася работа сэсіі — і мы бачым дзіўную карціну: парушаюцца правілы працэдуры, нас стараюцца пазбавіць голаса. Такое ўражанне, што яны проста баяцца пачуць нашы аргументы.

Шэраг дэлегацый на гэтай сесіі паводзяць сябе проста істэрычна. Яны хаваюць гэту істэрыку пад паважнасцю, дыпламатычнымі манерамі. Але ў любым разе яны дэманструюць поўную адсутнасць логікі і аргументаў», — скардзіўся дэпутат Андрэй Савіных у эфіры АНТ.

Падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі ад рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак.

Падчас выступу расійскай дэлегацыі ў канцы сесіі большая частка прысутных пакінула залу ў знак пратэсту. Гэта былі ўдзельнікі дэлегацый дэмакратычных краін. Кіраўнік дэлегацыі ад Лукашэнкі Андрэй Савіных атрымаў слова ўжо пасля таго, калі ў зале не засталося амаль нікога.

На наступны дзень Савіных паспрабаваў сараваць выступ Ціханоўскай, але не атрымалася — лукашэнкаўская дэлегацыя дэманстратыўна пакінула залу.

Чытайце больш:

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Як Франак Вячорка спрабаваў пагутарыць з Андрэем Савіных у Вене, але нічога не выйшла

Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»

Nashaniva.com