Па ўсім свеце праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ФОТЫ

Абнаўляецца

21 мая — дзень смерці Вітольда Ашурка — праваабаронцы «Вясны» абвясцілі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Акцыі супраць палітычных рэпрэсій і за вызваленне палітвязняў сёння праходзяць у розных краінах свету.

21.05.2023 / 13:16

Літва, Вільня

Насупраць пасольства Беларусі, на фоне мурала з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага сабраліся ўдзельнікі акцыі, сярод якіх былі замежныя дыпламаты. Яна адзелі жоўтыя біркі, якімі пазначаюць палітвязняў, у калоніях

Удзельнікі акцыі насупраць пасольства Беларусі ў Літве, на фоне мурала з партрэтам Алеся Бяляцкага зачытвалі імёны палітзняволеных

Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Алег Груздзіловіч прыняў удзел у акцыі салідарнасці ў Вільні

 На Кафедральнай плошчы ў Вільні на знак салідарнасці з палітвязнямі паставілі 150 торбаў як напамін пра больш за 1500 беларускіх палітвязняў. Торбы — сімвал этапаў і доўгіх пакут беларускіх зняволеных

 Італія, Рым

Фотасправаздача абнаўляецца. 

Чытайце таксама:

Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый

«Вітаем у пекле!» Журналіст Алег Груздзіловіч расказаў пра свой досвед у ШІЗА і растлумачыў, чым ён розніцца ад карцара

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

 

Nashaniva.com