Паветраныя сілы Украінеы знішчылі ўсе 15 ракет і 21 дрон падчас начной атакі

Уначы расейцы атакавалі Кіеўшчыну.

02.06.2023 / 10:29

Фота ілюстрацыйнае: Defence.ua

«Папярэдне. Гэтай ноччу вораг задзейнічаў для ўдараў 15 крылатых ракет (тып удакладняецца) і 18 іранскіх ударных БпЛА «Shahed» — усе гэтыя паветраныя цэлі былі знішчаныя нашымі абаронцамі. Інфармацыя ўдакладняецца», — паведаміў Генштаб.

Раней начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што ўначы 2 чэрвеня ў паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы СПА выявіла і знішчыла больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу.

Чытайце таксама:

У небе над Кіевам і вакол сталіцы СПА знішчылі больш за 30 паветраных варожых цэляў

Nashaniva.com