![]() |
У Мінэапалісе (штат Мінэсота, ЗША) у сераду ў гадзіну піку, а 18.00 па мясцовым часе, абрынуўся васьміпалосны аўтамабільны мост цераз раку Місісіпі. У раку і на наберажную з 20‑мэтровай вышыні зьляцелі каля 100 пасажыраў з машынамі. Зьверху іх накрыла абломкамі канструкцый. Загінулі па розных дадзеных ад шасьці да дзесяці чалавек, параненыя каля 100 чалавек. Шасьцёра знаходзяцца ў крытычным стане.
Многія разьбіліся пры ўдары аб зямлю ці патанулі ў вадзе. Адзін грузавік аб удары аб зямлю ўзарваўся. Пачаўся моцны пажар.
Мост цераз Місісіпі быў пабудаваны ў 1967 г. Апошнім часам тут вяліся рамонтныя работы, але яны насілі касмэтычны характар. Губэрнатар Мінэсоты Цім Паленці заявіў, што гэта катастрофа гістарычнага маштабу;.
У Мінеапалісе жыве беларус palaszuk, які ў сваім LJ занатаваў: «Мінэапаліская катастрофа за 1 км ад маёй хаты. Супакой, Госпадзе, душы заснулых слугаў. (…) Нагадвае пачуцьцё, якое я меў пад час 7/7/2005 у Лёндане».





