Мітынг перад пачаткам суда. У цэнтры - Аляксей і Юлія Навальныя.

Мітынг перад пачаткам суда. У цэнтры - Аляксей і Юлія Навальныя.

Працэс над вядомым блогерам, адным з дзеячаў расійскай апазіцыі пачаўся сёння раніцай у Кіраве.

Ленінскі раённы суд Кірава пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да А. Навальнага аб крадзяжы маёмасці «Кіраўлеса». Яго вінавацяць у крадзяжы нібыта 16 млн расійскіх рублёў (500 тыс. даляраў).

Па версіі следства, падчас працы дарадцам губернатара Кіраўскай вобласці, Навальны, уступіўшы ў змову з дырэктарам «Вяцкай лясной кампаніі» Пятром Афіцэравым і гендырэктарам «Кіраўлеса» Вячаславам Апалевым арганізаваў крадзеж больш за 10 тысяч кубаметраў лесу.

За «арганізацыю растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры» Навальнаму пагражае да 10 гадоў калоніі.

Навальны настойвае, што справа сфабрыкаваная, а яго пераследуюць па палітычных матывах.

У Кіраў з Масквы раніцай прыбыў цэлы журналісцкі цягнік, а пад сценамі суда прайшлі два мітынгі: у падтрымку Навальнага і мітынг «нашыстаў». Першыя крычалі: «Пуцін — злодзей», другія — «Злодзей павінен сядзець у турме».

Але стала вядома, што суд адкладзены да 24 красавіка.

Адвакаты прасілі адкласці суд на месяц, каб больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?