Кантракт быў падпісаны 14 чэрвеня, аднак пра гэта Федэрацыя хакея абвясціла толькі сёння.
Пагадненне ўступае ў сілу 1 ліпеня і разлічана па формуле 2+1 (падпісана на два гады, а пры выкананні абавязацельстваў можа быць пралангавана на тых жа ўмовах яшчэ на год).
Хэнлан «ужо распрацаваў і прадставіў праграму развіцця падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай да чэмпіянату свету 2014».
Згодна з умовамі кантракту ён возьме ўдзел не толькі ў працы з нацыянальнай зборнай, але і ў падрыхтоўцы стратэгіі развіцця маладзёжнага і юнацкага хакея.
Чакаецца, што канадзец прыбудзе ў Мінск у канцы ліпеня — пачатку жніўня пасля канчатковага ўзгаднення праграмы падрыхтоўкі зборных каманд на сезон 2013–2014.
Хэнлан трэніраваў зборную Беларусі па хакеі на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў. На чэмпіянаце свету 2006 года ў Латвіі беларуская каманда заняла 6 месца.
Сезон 2009/2010 гадоў Хэнлан пачаў на пасадзе галоўнага трэнера
У 2010–2011 гадах канадзец працаваў са зборнай Славакіі, але на чэмпіянатах свету не дабіўся з ёй значных поспехаў —
У гэтым годзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелкі не змагла выйграць алімпійскі кваліфікацыйны турнір, а на чэмпіянаце свету заняла





