- Мама
- Мы з табою чужыя, матуля,
Не прасі, не скаруся зьверу!
Не для гэтага з соннага плену
Я прачнулася ўначы,
Каб зацяцца тваім праклёнам,
Каб праклёнам тваім зьнемагчы…
Я прыехала на хвілінку…
Мама, дай я цябе абдыму,
Вытру дай з твайго твару сьлязінку…
Мяне кліча мая Беларусь.
- ***
- Магчыма, усё было йначай
І я не была такою…
Мо ты мяне перайначыў,
Але мне няма спакою.
Ня будзе спакою, ведай,
Пакуль мы глытаць будзем пыл,
Пакуль мы ня ўстанем з каленяў,
Пакуль з нас цягнуць будуць жылы!
Ня будзе спакою, помні,
Пакуль мы маўчаць будзем крыўды,
Пакуль забывацца на мову
Мы будзем з жахліваю гідай!
Спакою ня прыйдзе збавеньнем
Пад маскай сьляпога каханьня
Што потым дасі пакаленьням —
Аблічча празрыстае здані?
А можа, табе даспадобы
Ганебная чорная сіла,
Што робіць вясельле з жалобы,
Што гоніць дзяцей у магілы?!
Спыніся, ты чуеш, спыніся,
Пакуль шчэ спыніцца ня позна,
Навокал сябе азірніся —
Ты ўбачыш адны толькі сьлёзы!
Магчыма, усё было йначай.
І я не была такою…
Але як краіна плача,
Ня можна жыць у спакоі!
- Гонар
- Наш прэзыдэнт гуляе ў хакей.
У гонар і павагу ўсіх людзей.
І мы на гледзішча скідаем усе выдаткі
І з захапленьнем пляскаем у ладкі.
І мы жывем на зайздрасьць усім суседзям,
Мы п’ем віно, ня смалім цыгарэты,
Гуляем усёй краінаю на сьвята —
Выконваем бацькоўскія загады.
Наш прэзыдэнт гуляе ў хакей,
А іхні — у тэніс, гольф і каратэ…
Усё нармальна ў нас, няма турботаў,
Наш прэзыдэнт гуляе для народу.
Ён для людзей стараецца. Ірвецца
Над кожным грошыкам не для сябе трасецца.
За будучыню сьветлую краіны
Зь сябе апошнюю кашулю скіне.
Калі гуляе — значыць, усё а’кэй.
Узводзім файныя лядовыя палацы,
Усё нармальна, можна… пасьмяяцца.
***
Нагадаем, што 4 верасьня ў Нясьвіжы пачнецца суд над Настай Азаркай, якую абвінавачваюць паводле арт. 193-1 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).





