У турэцкай курортнай правінцыі Анталья ў пятніцу ў аварыю трапіў аўтобус з турыстамі зь Беларусі й Расеі, пацярпелі 11 чалавек, загінуў гід, грамадзянін Украіны, паведаміў РІА «Новости» віцэ‑консул генконсульства РФ у Антальі Сяргей Карыцкі.

Аварыя здарылася, калі аўтобус ехаў з курортнага паселішча Бэлек у аэрапорт. На адным з скрыжаваньняў, паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус сутыкнуўся з машынай, якая праехала на чырвонае сьвятло.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе знаходізліся пяць грамадзян Беларусі й шэсьць — Расеі. Вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту.

Паводле РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0