36 зняволеных, членаў руху
Першапачаткова МУС краіны паведаміла, што мужчыны загінулі ў выніку нападу невядомага баевіка, які адкрыў агонь.
Аднак пасля МУС прызнала, што зняволеныя памерлі ад удыхання пароў слезацечнага газу, які ахоўнікі ўжылі, калі палонныя ўзялі ў закладнікі аднаго з вайскоўцаў.
Раней кіраўнік егіпецкай арміі Абдэль Фатах Сісі папярэдзіў прыхільнікаў адхіленага ад улады прэзідэнта Мурсі, што не пацерпіць гвалту, аднак запэўніў, што ў Егіпце «знойдзецца месца ўсім».
Генерал Сісі заклікаў прыхільнікаў Махамеда Мурсі «аднавіць дэмакратычны шлях» і «ўліцца ў палітычны працэс».
Гэта была першая публічная заява Сісі пасля падаўлення сіламі бяспекі акцый пратэстаў
Егіпецкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Мена паведаміла, што падчас суботніх пратэстаў па ўсёй краіне 79 чалавек загінулі і 549 атрымалі раненні.
Між тым «Альянс супраць перавароту», які падтрымлівае Мурсі, абвясціў пра намер правесці новыя акцыі пратэсту ў Каіры — нягледзячы на ранейшыя паведамленні аб адмене дэманстрацый





