Па факце гібелі выкладчыка і атрымання траўм рознай ступені цяжару пяццю курсантамі Ваеннай акадэміі Беларусі Следчы камітэт расследуе справу на падставе ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, матэрыяламі, рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Нагадаем, 13 верасня на вайсковым стрэльбішчы пры правядзенні планавых вучэбных заняткаў па інжынернай падрыхтоўцы з курсантамі Ваеннай акадэміі ў сувязі з дачаснай дэтанацыяй вогнеправоднага шнура адбыўся выбух тратылавых шашак. Выкладчык атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, пяцёра курсантаў шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0