Санітарка Юлія Ануфрыева, якая загінула пры пажары ў псіханеўралагічным інтэрнаце ў Наўгародскай вобласці Расіі, валодала святасцю, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл пасля багаслужбы ў Феадораўскім саборы Пецярбурга.

«Сёння мы маліліся аб тых, хто загінуў у пажары ў Ноўгарадзе, і асабліва аб рабе Божай Юліі Ануфрыевай, санітарцы псіханеўралагічнага дыспансера для састарэлых людзей. Калі адбыўся пажар, гэтая жанчына вынесла на сабе 23 чалавекі, бо яны не маглі рухацца. 24-га яна вынесці не змагла, бо павалілася бэлька, абрынуўся дах, і яна загінула».

Патрыярх Кірыл заклікаў памятаць імёны такіх людзей, як Юлія Ануфрыева.

16 верасня ў Наўгародскай вобласці аб’яўлены днём жалобы па ахвярах пажару ў інтэрнаце. Ва ўсёй вобласці будуць прыспушчаныя расійскія сцягі. Медсястру Юлію Ануфрыеву збіраюцца пасмяротна ўзнагародзіць.

Пажар у будынку інтэрната ў вёсцы Лука успыхнуў у ноч на 13 верасня. Па апошніх дадзеных, ахвярамі пажару сталі 37 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?