Пра гэта піша расійская газета «Ізвестія». Паводле інфармацыі выдання, рызыку затрымання мэнэджараў ацэньваюць як высокую. Служба бяспекі кажа, што супрацоўнікі КДБ ўсталявалі ў Маскве пасты і сочаць адразу за некалькімі мэнэджарамі «Уралкалія».
Каля іх дамоў з'явіліся машыны, у якіх дзень і ноч дзяжураць невядомыя мужчыны. Калі мэнэджары некуды едуць, іх суправаджае «хвост». Калі Служба бяспекі «Уралкалія» стала правяраць, то высветлілася, што гэта пасты беларускіх спецслужбаў.
Нагадаем, што ў мінулую пятніцу супрацоўнікі КДБ Беларусі паспрабавалі затрымаць на Ленінградскім вакзале Масквы менеджара Дзмітрыя Самойлава. Некалькі аператыўнікаў у цывільным знялі яго проста з цягніка. Толькі ўмяшанне расійскай паліцыі змусіла беларускіх кадэбістаў пакінуць прадстаўніка «Уралкалія» ў спакоі.





