4 лістапада з лінейкі крэдытаў Парытэтбанка зніклі аўтакрэдыты, рэфінансаванне і крэдыты на жыллё.
Гэта азначае, што з сённяшняга дня не засталося ні аднаго дзяржаўнага банка, які выдаваў бы пазыкі на набыццё жылля, піша finance.tut.by.
9 кастрычніка сайт finance.tut.by пісаў пра тое, што следам за Белінвестбанкам і Беларусбанкам спыніў прыём дакументаў на крэдытаванне куплі жылля Белаграпрамбанк.
Праўда, два апошнія да гэтага часу прапануюць крэдыты на будаўніцтва жылля пад 38,5 % гадавых (СР + 15 п.п.).
Апошнім з чатырох дзяржаўных банкаў, з дапамогай якога можна было купіць жыллё, быў Парытэтбанк, чый асноўны акцыянер — Нацбанк.
Да сённяшняга дня ён прапаноўваў крэдыт "Твая нерухомасць" пад 54 % гадавых на тэрмін да 20 гадоў.
Пытанне абмежавання крэдытавання жылля finance.tut.by абмеркаваў з намеснікам старшыні Нацбанка Пятром Мамановічам. У прыватнасці, была закранутая тэма альтэрнатывы ільготных крэдытаў.
“Зараз мы падводзім насельніцтва да таго, што будавацца трэба цывілізавана, рыхтавацца да гэтага і акумуляваць на гэта грошы, а не чакаць ільгот ад дзяржавы.
Як варыянт: сістэма жылбудзберажэнняў, якая актыўна выкарыстоўваецца ў іншых краінах. Праект падобнага закона ўжо быў распрацаваны, але ён не прайшоў ўзгадненне.
Цяпер мы збіраемся яго дапрацаваць і стварыць нешта падобнае ў Беларусі.
Што тычыцца крэдытаў на куплю жылля, цяпер іх выдае толькі адзін камерцыйны банк. Франсабанк прапануе пазыку пад 55 % гадавых на тэрмін да 15 гадоў.