Прэзідэнт ЗША папрасіў прабачэння ў амерыканцаў, якія губляюць медыцынскае страхаванне ў выніку ўступлення ў сілу закона аб даступным медыцынскім абслугоўванні, які быў прыняты тры з лішнім гады таму на ягоную ініцыятыву.

«Я прыношу прабачэнні за тое, што людзі апынуліся ў цяперашняй сітуацыі на падставе запэўніванняў, атрыманых ад мяне»,— сказаў прэзідэнт у інтэрв'ю тэлекампаніі NBC.

Гаворка ідзе пра абяцанне, зробленым прэзідэнтам падчас абмеркавання закона, прынятага насуперак пратэстам заканадаўцаў-рэспубліканцаў.

Прэзідэнт ЗША неаднаразова абяцаў амерыканцам, што ў выніку ажыццяўлення  рэформы сістэмы медыцынскага страхавання для тых, у каго ёсць страхоўка, нічога не зменіцца. У рэчаіснасці, каля 5% насельніцтва (15 млн чалавек) страцяць страхоўку і будуць вымушаныя ў выніку заключэння новых страхавых дамоваў плаціць значна больш.

Прэзідэнт Абама прызнаў, што ініцыятары закона не давялі да ведама людзей поўнай інфармацыі пра змены, якія стануць вынікам ўступлення закона ў сілу, але адхіліў абвінавачванні крытыкаў у тым, што Белы Дом і яго саюзнікі ўвялі амерыканцаў у зман у надзеі дамагчыся падтрымкі рэформы ў Кангрэсе.

Страхавыя кампаніі сцвярджаюць, што прычынай спынення страхавання з'яўляецца неабходнасць змены страхавых пагадненняў і ўключэння ў іх цэлага шэрагу новых паслуг, уведзеных новым законам, што цягне значнае павышэнне кошту страхавання.

Заканадаўцы і Белы Дом заклікаюць страхавыя кампаніі пачакаць з павышэннем коштаў страхавых полісаў, настойваючы на тым, што па меры развіцця рынку страхавання, іх цэны пачнуць зніжацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?