Праект рамачнага міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Украінай аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў абедзвюх краінах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.

Пагадненне прадугледжвае сумеснае даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы, распрацоўку і ўкараненне касмічных тэхналогій у інтарэсах прагрэсу эканомікі, навукі, забеспячэння бяспекі і сацыяльнага развіцця абедзвюх дзяржаў.

Кааперацыю плануецца ажыццяўляць шляхам рэалізацыі на ўзаемавыгаднай аснове нацыянальных і сумесных касмічных праграм даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, выканання праектаў і мерапрыемстваў па распрацоўцы і выкарыстанню перспектыўных касмічных сродкаў і тэхналогій, а таксама ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі шматбаковых касмічных праграм і камерцыйных праектаў.

Прыкладныя праграмы, па якіх Беларусь і Украіна будуць ажыццяўляць узаемадзеянне, датычацца інвентарызацыі і выкарыстання прыродных рэсурсаў — сельскай, лясной гаспадарак, карысных выкапняў і да т.п., развіцця інфраструктуры (картаграфія, планаванне, горадабудаўніцтва, ірыгацыя і выкарыстанне гідрарэсурсаў, тэлекамунікацыі), аховы навакольнага асяроддзя, а таксама прадухілення і змяншэння наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф.

БЕЛТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру