Былы прэм'ер-міністр Украіны, лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка вярнулася ва Украіну пасля лячэння ў Германіі.

Пра гэта 19 сакавіка Цімашэнка напісала ў сваім твітары.

Reuters.com

Reuters.com

«Я вярнулася. Ва ўсіх значэннях гэтага слова. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і змагаўся, і спачуваю ўсім, хто не чакаў», — напісала Цімашэнка.

Юлія Цімашэнка, якая выйшла на свабоду 22 лютага [была асуджана ў 2011 г. на сем гадоў] па рашэнні Вярхоўнай Рады Украіны, праходзіла лячэнне ў Берлінскай клініцы «Шарытэ», дактары з якой раней кантралявалі лячэнне экс-прэм'ера ў харкаўскай бальніцы. Лячыцца ў Берліне Цімашэнку запрасіла канцлер Германіі Ангела Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?