Сёння раніцай, 20 сакавіка, у раёне пасёлка Чангар адбылося вызваленне затрыманага ў Крыме невядомымі асобамі камандуючага Ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны контр-адмірала Сяргея Гайдука, паведамляе ў сваім фэйсбуку Міністэрства абароны Украіны. На аўтобусе яго павінны даставіць ў Херсон.

Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы неадкладным дзеянням Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. прэзідэнта Украіны — Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Аляксандра Турчынава, апарату прэзідэнта Украіны, а таксама в.а. міністра абароны Украіны Ігара Тенюха, які правёў гутарку з расійскім міністрам абароны Сяргеем Шайгу.

Нагадаем, контр-адмірала Сяргея Гайдука ўчора, пасля штурму штаба нацыянальнага флота ў Севастопалі, вывелі з памяшкання і адвезлі ў невядомым накірунку невядомыя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0