Кнігарня «Букварыум» размешчана ў гандлёвым цэнтры на Нямізе, 3 (павільён 70 на нулявым, цокальным паверсе).

Невялікае памяшканне запоўнена дзіцячымі кнігамі (дарослых усяго некалькі – напрыклад, «Азазель» Барыса Акуніна).

Амаль усе выданні рускамоўныя. На просьбу адшукаць што-небудзь па-беларуску прадавец знайшоў толькі кнігу Пятра Глебкі «Наша лета»,

выдадзеную летась у «Мастацкай літаратуры». Але супрацоўнікі кнігарні спадзяюцца, што ўжо летам на паліцах з'явіцца вялікая колькасць кніг на беларускай мове.

На стадыі распрацоўкі знаходзіцца сайт кнігарні. Плануецца, што кнігі можна будзе замовіць праз яго. А пакуль там знаходзіцца інфармацыя пра кошт выданняў. Напрыклад, кнігу «Калі я вырасту, я стану хакеістам» можна набыць за 135 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?