Улады ЗША гатовыя пайсьці на саступкі ў справе Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе (ДЗУСЭ), каб Масква зьмякчыла свае пазыцыі па Косава і Іране. Як піша The Herald Tribune, пра гэта паведамілі дыпляматычныя крыніцы. Гэтыя саступкі ўваходзяць у цэлы пакет прапаноў, зробленых Вашынгтонам у спробе пераадолець супраціў Расеі ў пытаньні незалежнасьці сэрбскай правінцыі Косава і дамагчыся падтрымкі новых санкцыяў супраць Тэгерану. ЗША і Эўропу палохае пэрспэктыва выхаду Расеі з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, якую можна назваць асновай сыстэмы эўрапейскай бясьпекі. Адзін з высокапастаўленых дыпляматаў НАТО, які пажадаў застацца невядомым, распавёў, што «ЗША адчайна шукаюць сродкі, каб атрымаць падтрымку Расеі па пытаньнях Косава і Ірана, але ў той жа час захаваць ДЗУСЭ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру