11 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Гэта рэдкая магчымасць ўбачыць вялікі электрычны выступ музыкі з новым дыскам і найлепшымі песнямі за ўсю кар’еру.

Канцэрт будзе запісвацца на аўдыё і відэа прафесійнай камандай. Але галоўную ролю ў стварэнні відэаверсіі маюць адыграць гледачы, якіх запрашаюць здымаць канцэрт і ўсё вакол яго на ўласныя фота- і відэакамеры, тэлефоны.

– Гэта цікавы эксперымент, які мае на мэце паказаць выступ з боку гледачоў, дадаць у працу прафесіяналаў як мага больш непасрэднай эмоцыі і атмасферы канцэрту, – тлумачыць Лявон Вольскі.

– Я запрашаю ўсіх узяць з сабой усе магчымыя карты памяці і акумулятары. Здымайце цікавыя моманты падарожжа ў Вільню, здымайце канцэрт, здымайце пасля яго, а потым дасылайце нам матэрыял, – тлумачыць літоўская рэжысёрка Марыя Мескавайтэ, якая кіруе стварэннем відэаверсіі.

Выніковыя матэрыялы можна дасылаць праз інтэрнэт у выглядзе спасылак на запампаваныя файлы на адрас [email protected], альбо прыносіць на дысках у офіс агенцыі «Шаблі».

У першым адззяленні цалкам прагучыць альбом «Грамадазнаўства» (11 песень), у другім – больш за 20 лепшых песень праектаў з удзелам Лявона Вольскага, сярод якіх шмат хітоў, напісаных ім для N.R.M., а таксама «Мроі», Zet і інш.

Квіткі яшчэ ёсць у продажы ў агенцыі «Шаблі» (бясплатныя візы, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна) і TicketPro (без візавай падтрымкі). Кошт: 350 тыс. руб. (танцпол), 500-700 тыс. руб (партэр). Аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск – 500 тыс. руб. Інфалінія (033) 6555596.

Візавая і іншая дадатковая інфармацыя – тут.

Чытайце таксама:

Новы альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства» — цалкам у інтэрнэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0