Папа Францішак дазволіў правесці першы ў гісторыі карпаратыў для кліентаў аўтамабільнай кампаніі Porsche ў будынку Сіксцінскай капэлы. Пра гэта паведамляе выданне Telegraph.

Porsche арганізавала турыстычную паездку для сваіх кліентаў. Кошт аднаго квітка — 5000 еўра. Усяго ў паездцы знаходзіцца сорак чалавек.

Пасля заключэння ўгоды з Ватыканам, яго прадстаўнікі абвясцілі пра абмежаванне наведвання Сіксцінскай капэлы турыстамі 18 кастрычніка.

Удзельнікі тура, як піша выданне, патрапяць на «цудоўны канцэрт у Сіксцінскай капэле ў зале з мазаічнымі столямі, створанымі Мікеланджэла».

Пасля канцэрта ўдзельнікам будзе прапанавана наведаць «урачыстую вячэру». Сваю трапезу яны правядуць «акружаныя шэдэўрамі вядомых на ўвесь свет мастакоў, такіх як Мікеланджэла і Рафаэль».

Прадстаўнік Porsche Travel Club адзначае, што шанец трапіць на такое мерапрыемства выпадае толькі «раз у жыцці».

Адміністрацыйны кіраўнік музеяў Ватыкана Паола Нікаліна распавёў, што магчымасць правядзення карпаратыву — гэта ініцыятыва, якая падтрымае дабрачынныя праекты Папы.

Будаўніцтва Сіксцінскай капэлы завяршылася ў Ватыкане ў 1481 годзе. Сцены царквы ўпрыгожаныя працамі многіх вялікіх мастакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?