Аляксандр Лукашэнка лічыць сітуацыю з абмежаваннем паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію вынікам палітыкі.

Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

«Але хіба можна змагацца сёння з ростам цэн і забараняць пастаўкі гэтай жа прадукцыі на ўласны рынак? Чым больш прадукцыі, тым ніжэйшыя цэны. Навошта забараняць? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Абсалютная палітыка, прытым дурная і бязмозглая (Абсолютная политика, притом глупая и безмозглая)».

Он нагадаў, што на беларускія прадпрыемствы былі запрошаны прадстаўнікі расійскіх ветэрынарных і санітарных службаў. «Нас папракаюць у чым? Дзесьці з нейкага прадпрыемства ўзялі пробу, даследавалі яе — непрыдатная. Па-першае, даследаваць можна тавар пры вытворчасці і пагрузцы. Калі ласка, прыходзьце, вось вытворчасць — даследуйце, прад'яўляйце прэтэнзіі. Гэтага не было. Пагрузка, вазьміце любую партыю, калі яна ідзе на Расію, даследуйце, прад'явіце прэтэнзіі.

Дзе даследавалі, як даследавалі — не зразумела. Таму мы прад'явілі прэтэнзіі: так быць не павінна», — сказаў беларускі лідар.

Ён дадаў, што ведае пазіцыю расійскіх спецыялістаў. «Падвёўшы рысу пад іх заключэннямі, можна сказаць: чаго ад беларусаў хочам? Дай бог, каб у Расіі было на такім узроўні, як у іх. Гэта вельмі высокі сусветны ўзровень, — адзначыў Лукашэнка. — Калі трэба, я магу гэтыя факты пакласці на стол. Гэта значыць, тыя спецыялісты, якія прыехалі ад гэтага самага Данкверта, былі ўражаны, кажуць, не могуць беларусам прад'явіць прэтэнзіі. Так, ёсць рабочыя моманты, недапрацоўкі, як і ў іншых прадпрыемстваў. Вось было іх заключэнне. І на наступны дзень практычна ўсе прадпрыемствы атрымалі доступ на расійскі рынак».

«Лабізм, непрыстойны з боку асобных структур. Тых, хто малако перапрацоўвае, мяса, каб на гэтым зарабіць, асабліва напярэдадні Новага года. Але паколькі тыя, хто лабіруе, практычна звязаны з кімсьці наверсе, гэта мае месца», - сказаў беларускі лідар.

«Плюс палітыка. Абсалютна перакананы, што гэта і ёсць палітыка. Вось мы ўвялі санкцыі, а тут вось беларусы да іх не далучыліся.

Дык мы і не абяцалі, што далучымся. Што ж мы — далучымся да санкцый, калі сёння ад абвалу на расійскім рынку іх рубля каля мільярда долараў страцілі. Літаральна за гэты прамежак часу. Калі б мы не страцілі гэту валюту, нам сёння было б значна лягчэй», — адзначыў Лукашэнка.

«Калі мы ўвядзём санкцыі, як Расія, мы наогул голымі застанемся.

І потым нас ніхто не прасіў па-людску: слухайце, давайце вы далучыцеся да санкцый, а мы вам дапаможам, калі вы штосьці страціце. Такой размовы не было. Вось узялі і ўвялі, такім чынам, на шкоду сабе і на шкоду нам гэтыя абмежаванні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сувязі з гэтым ён павінен задаць прамое пытанне прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну: чаго кіраўніцтва Расіі хоча ад Беларусі, чаму такія крокі прымаюцца, што стаіць за гэтымі крокамі? «Тое, што я сказаў, — гэта я мяркую, і мяне цяжка ў гэтым пераканаць, але, можа, у прэзідэнта і прэм'ера, кіраўніцтва Расіі ёсць нейкія іншыя тайныя прычыны.

Я чалавек адкрыты і разумею, калі пытанне ставяць рубам адкрыта. Мы ж свае людзі, мы ж браты, чаго скрываць адзін ад аднаго! Калі штосьці трэба, ты скажы адкрыта. Як гэта я заўсёды раблю. Мне цяжка — я кажу: слухай, трэба вось тут падтрымаць, калі можаш, дапамажы. У нас недзе добра — давай падзелімся. Я вось такую палітыку прымаю — сумленную, адкрытую, не брудную», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што ў гэтым ключы хацеў бы пагаварыць з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана.

«У нас адбудзецца, я лічу, вельмі сур'ёзны ў гэтым плане дыялог. Мы не павінны загубіць тое ўтварэнне, якому мы прысвяцілі нямала гадоў. Таму што мы ўтрох выпакутавалі гэты саюз, які пачынае працаваць з 1 студзеня, і будзе ганьба нам, калі мы ўласнымі рукамі яго загубім. Праціўнікаў, нават па гэтых вось забаронах, у нашага саюза вельмі шмат. Асабліва ў Расіі. Будзем спадзявацца на лепшае», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру