Рознічныя цэны на бензін у ЗША за апошнія два тыдні знізіліся ў сярэднім на 25 цэнтаў і цяпер складаюць 2,47 даляра за галон. Гэта каля 65 цэнтаў за 1 літр аўтамабільнага паліва з самай нізкай актанавай лічбай.

У выніку цана бензіну ў ЗША цяпер знаходзіцца на мінімальным з мая 2009 года узроўні. З мая гэтага года галон аўтамабільнага паліва патаннеў больш чым на 1,25 даляра.

Апытанне ўладальнікаў 2,5 тыс заправачных станцый, праведзенае службай Lundberg Survey, паказаў, што самы дарагі бензін прадаецца цяпер у прыгарадзе Нью-Ёрка — на востраве Лонг-Айлэнд, дзе 1 галон нізкагатункавага паліва каштуе 2,82 даляра. Самы танны бензін можна знайсці ў горадзе Талса (Аклахома) — 2,06 даляра за галон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?