Вайсковы флот ЗША правёў выпрабаванні падводнага беспілотнага апарата, які формай і прынцыпамі руху нагадвае вялікую рыбу, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Дрон-разведчык на выпрабаваннях.
Дрон GhostSwimmer важыць прыкладна 30 кг, мае даўжыню 1,5 м і можа дзейнічаць на глыбіні да 100 метраў.
«Ён плавае дакладна як рыба, рухаючы хваставым плаўніком. Гэта спалучэнне інжынірынга беспілотных сістэм і ўнікальных здольнасцяў у сфэры руху і кантролю», — адзначыў дырэктар Advanced Systems Group Майкл Руфо.
Такім чынам вучоным і інжынерам Advanced Systems Group атрымалася зрабіць свой дрон-разведчык менш заўважным, да таго ж ён больш ціхі, чым марскія выведчыкі, якія выкарыстоўваюць звычайны вінтавы рухавік.
GhostSwimmer можа дзейнічаць аўтаномна альбо кантралявацца праз кампутар чалавекам. Ён быў створаны ў межах праэкта Silent NEMO, які быў распачаты па праграме хуткіх інавацый ў флоце ЗША.





