Александр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў, што беларусы — гэта тыя ж рускія, толькі «са знакам якасці». Што ўсё ж такі адрознівае нас ад рускіх, мы запыталіся ў саміх беларусаў. 



Адказы апытаных: 

0:06 Мы дабрэйшыя, мне здаецца, і больш дабразычлівыя — я нядаўна ў Расіі была.

0:16 У мяне багата сяброў у Расіі і ўсе яны даволі добрыя людзі. Таму іх ад нас хіба што акцэнт адрознівае, і схільнасць да алкаголю.

0:25 Баюся, што маскалі мяне камнямі закідаюць… Нам навязалі, што беларус — «пан сахі і касы», што мы сяляне і спрадвеку імі былі… Таму цяпер у большасці людзей уласнага меркавання няма і розніцу паміж народамі яны не бачаць: 90% беларусаў лічаць, што «мы — рускія і заўсёды імі былі», а ўся нашая гісторыя — гэта так, хтосьці яе прыдумаў.

0:51 Мне здаецца, што ў беларусаў больш шырокая душа: мы больш добрыя, ветлівыя, гасцінныя.

0:59 Мы жывём у Беларусі, і ў гэтым уся розніца. Палова Расіі вунь ва ўцёках ходзяць — бандыты!

1:06 Магчыма, беларусы больш выхаваныя.

1:08 Адзін і той жа народ — нарадзіліся і выраслі ў адной краіне. Я сам рускі.

1:13 Мы адзін народ. Я нават больш скажу — нашая мова, як мне здаецца, больш выдуманая, чым сапраўдная.

1:24 Я адчуваю сябе ліцвінам! І рускія для мяне — гэта злыя людзі, яны вельмі нахабныя, пакрыўджаныя. А беларусы добрыя людзі. Калі прыехаць, напрыклад, у Гомель ці Жлобін, то тамтэйшыя заўсёды дапамогуць, заўсёды дабразычлівыя.

1:50 У нас і традыцыі розныя, і людзі больш гаваркія.

1:56 Усе мы савецкія людзі, грамадзяне Савецкага Саюза.

2:00 У нас, у Беларусі, больш спадзяюцца на дзяржаву. А ў Расіі і Украіне кожны намагаецца сам вырашаць свой лёс, а не спадзявацца, што хтосьці прыдзе і вырашыць твае праблемы.

2:17 Рускія больш шавіністычная нацыя, бо іх больш. А беларусаў менш — беларусы больш «закрытыя».

2:25 Рускія цэняць сябе — яны лічаць сябе рускімі, што такімі і трэба заставацца. А ў нас, у Беларусі, ужо і нацыянальнасці няма — мы не лічым сябе беларусамі. Засталіся адзінкі тых, хто размаўляе па-беларуску, а ў большасці ўжо ні мовы, нічога не засталося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру