У Брытаніі ў чацвер прайшло галасаванне на ўсеагульных выбарах. Працавалі каля 50 тысяч участкаў, на якіх мільёны выбаршчыкаў (усяго зарэгістраваныя 50 млн чалавек) аддалі свае галасы за брытанскія палітычныя партыі. Адбылося таксама галасаванне на мясцовых выбарах.

Згодна з папярэднімі вынікамі, перамаглі кансерватары. Пасля падліку галасоў на 642 участках з 650, яны атрымліваюць 325 месцаў у парламенце, пры неабходных 323 для фармавання ўрада.

Лейбарысты здабываюць 229 месцаў. На трэцім месцы — Шатландская нацыянальная партыя з 56 месцамі. Гэта найлепшы вынік шатландскіх незалежнікаў за ўсе часы.

Выбары ў Брытаніі праходзяць па мажарытарнай сістэме, які кандыдат перамог у акрузе, той і ідзе ў парламент (а не па партыйных спісах).

Партнёр кансерватараў па папярэднім урадзе, ліберал-дэмакраты, набіраюць 8 месцаў, столькі ж мае атрымаць Дэмакратычная юніянісцкая партыя Паўночнай Ірландыі. Менавіта яны і могуць увайсці ў новы ўрад у якасці малодшых партнёраў пры патрэбе.

UKIP (Партыя незалежнасці), якая заклікае да выхаду з ЕС, набірае пакуль адно месца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?