Прэзідэнт ЗША Барак Абама на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам абвінаваціў Расію ў тым, што яна займае ўсё больш агрэсіўную пазіцыю ў дачыненні да Украіны.

«Мы мелі магчымасць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне, а таксама ўсё больш агрэсіўную пазіцыю, якую займае Расія», — заявіў Абама пасля перамоваў са Сталтэнбергам.

Абодва палітыкі яшчэ раз падкрэслілі, што бакі канфлікту павінны паважаць мінскія пагадненні, якія, па словах генеральнага сакратара НАТА, усё яшчэ могуць быць «шляхам да міру».

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што словы Абамы не маюць патрэбы ў каментары, паколькі ў Крамлі «ўжо чулі заявы такога кшталту».

Місія АБСЕ на Данбасе паведаміла ў аўторак, што мінскія пагадненні пастаянна парушаюцца абодвума бакамі канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?