Два туры прэзідэнцкіх выбараў будуць каштаваць бюджэту Беларусі Br260 млрд, адзін - Br181 млрд. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
«Грошы будуць выдзелены ў поўным аб'ёме і поўнасцю забяспечаць у разумных рамках правядзенне ўсіх этапаў выбарчай кампаніі», - сказала Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК пракаменціравала магчымасць другога тура выбараў. «Мы заўсёды прагназуем яго ў бюджэце, - сказала яна. - Другі тур можна прагназаваць, калі адбылося вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты».
«Другі тур прадугледжвае наяўнасць вострай альтэрнатыўнай барацьбы моцных кандыдатур, якія процістаяць адна адной», - дадала Лідзія Ярмошына.-





