Сёння кожны дваццаты жыхар 20-тысячнага Добруша — гэта кітаец. Так павялося ад пачатку будаўніцтва кардоннай фабрыкі, якая мусіць стаць адной з буйнейшых у Еўропе. 

Усе работы па ўзвядзенні фабрыкі выконвае кітайская кампанія Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD. Усе рабочыя, за выняткам кіроўцаў, аховы і кухарак, — кітайцы. 

Двухпавярховыя кубрыкі, дзе жыве большасць кітайцаў. Кіраўніцтва лічыць за лепшае здымаць кватэры ў горадзе.

Двухпавярховыя кубрыкі, дзе жыве большасць кітайцаў. Кіраўніцтва лічыць за лепшае здымаць кватэры ў горадзе.

Будаўнікі з Паднябеснай жывуць у кубрыках на самой будпляцоўцы. Трапіць да іх пасля нядаўняй забастоўкі нерэальна — ахова спасылаецца на «кіраўніцтва» і нікога не пускае. Праўда, самі кітайцы рэгулярна выходзяць у горад — пагуляць і на закупы. Напаткаць іх за шпацырам вельмі лёгка. 

Кітайцы ходзяць у краму групкамі па 5—20 чалавек.

Кітайцы ходзяць у краму групкамі па 5—20 чалавек.

Кітайцы ахвотна ідуць на кантакт, часам нават вітаюцца першымі.
Праўда, праз непаразуменні ў мове з імі вельмі цяжка камунікаваць. Даводзіцца карыстацца гуглаўскімі сервісамі галасавога перакладу — па-англійску ці па-руску кітайцы таксама не разумеюць. 

З парай кітайскіх рабочых мы пагутарылі недалёка да будоўлі, калі тыя валаклі ў свае кубрыкі піва і віно з мясцовай крамы.

«Окей гугл». Кітайскі будаўнік гаворыць у тэлефон, які перакладе яго словы на рускую. Часам атрымлівалася лухта кшталту «чапля порна ідзе, скачы, мэнэджар, хачу, так».

«Окей гугл». Кітайскі будаўнік гаворыць у тэлефон, які перакладе яго словы на рускую. Часам атрымлівалася лухта кшталту «чапля порна ідзе, скачы, мэнэджар, хачу, так».

«Учоры быў страйк, так! Нам тры месяцы не плацілі грошай і мы хацелі гаварыць з паслом, — выдае «гугл транслэйт» пасля словаў будаўніка Чана. — Ён прыехаў, і цяпер усё добра. Нам далі дзевяць тысячаў юаняў». 

Каб нам было больш зразумела, Чан спрабуе канвертаваць дзевяць тысяч юаняў у беларускія грошы. Але блытаецца. Не дзіва. 

Калі тэлефон не можа — дапамагае пясок. Побач з кітайцам сядзіць мясцовы хлапчук, які паказаў дарогу, якой ходзяць будаўнікі.

Калі тэлефон не можа — дапамагае пясок. Побач з кітайцам сядзіць мясцовы хлапчук, які паказаў дарогу, якой ходзяць будаўнікі.

Дарэчы, паводле групы іншых кітайцаў, якія таксама гулялі па Добрушы і спыніліся пагутарыць з журналістамі, грошы яшчэ выплацілі не ўсім. Маўляў, некаторыя іх не ўбачылі і пасля забастоўкі ды цяпер хочуць з'язджаць з Беларусі, але сродкаў на квіткі да радзімы не стае праз запазычанасць фірмы. 

Але большасці, выглядае, заробкі выплацілі — чэргі ў мясцовых крамах амаль цалкам кітайскія. 

Каробка «ролтанаў». Кітайцы думаюць пра заўтрашні дзень.

Каробка «ролтанаў». Кітайцы думаюць пра заўтрашні дзень.

«Піва усё скупляюць! Асабліва акцыённае любяць. Нашым мужыкам ужо няма чаго піць, — абураецца касірка ў адной з добрушскіх крам. — Так што міф гэта, што кітайцы не п'юць. Хіба што пасля п'янымі па вуліцах не боўтаюцца. Гэта плюс». 

Міф таксама і тое, што беларусы талерантныя. На мясцовым пляжы сям-там ад мясцовых чуваць кпіны з кітайцаў.

«Памыцца прыйшлі», — нейкія падлеткі смяюцца з куды смуглейшых за іх кітайцаў. 

А вось і маленькія дзеці спрабуюць спарадзірваць кітайскую мову, за што атрымліваюць ад жанчыны, што загарае побач.

Дзеці не прызвычыліся, ды ўсё прыстаюць да «дзіва». 

Дзеці не прызвычыліся, ды ўсё прыстаюць да «дзіва». 

Яна ж потым і прызнаецца, што ў такую спёку не лезе ў ваду, бо «хто іх ведае, мо яны заразныя якія-небудзь: СНІД ці яшчэ якая халера. А я з імі ў адну рэчку»?

Кітаец плавае ў рэчцы Іпуць.

Кітаец плавае ў рэчцы Іпуць.

Чыннік прыхаванай зайздрасці да кітайцаў палягае ў іх заробках — па мясцовых мерках яны зарабляюць вельмі добра, 7—8 мільёнаў. 

«Ды мы што, самі такога не пабудуем? Да ў нас мужыкі максімум 4—5 мільёнаў зарабляюць! А гэтым такія грошы башляюць! Адурэць!» — у такім духу выказаліся некалькі мясцовых мужыкоў і яшчэ адзначылі, што тыя кітайцы, што не жывуць у кубрыках, а здымаюць кватэры, пераўтвараюць тыя ў «мурашнікі».

Праўда, кітайскія пратэсты праз невыплату заробкаў мясцовыя мужыкі адабраюць: «Ну людзям жа плаціць трэба! Калі б з намі так, то і мы б пайшлі».

P.S.

Вяртаючыся ў Мінск, на гомельскім вакзале мы сустрэлі групу з шасці кітайцаў. Яны сядзелі на сваіх набітых валізках, разам з імі была дзяўчынка-перакладчыца. 

«У нас кепска са здароўем — спіна баліць, ногі. Сёння мы вяртаемся ў Кітай, каб там лячыцца. У Беларусі мы лячыцца не хочам, тут нам не дапамогуць», — зразумелі мы праз «гугл транслейт». Гэта ж потым пацвердзіла і перакладчыца. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?