Пазачарговыя выбары прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола пройдуць 26 лютага 2016 года, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Пазачарговае пасяджэнне выканкама ФІФА, на якім вызначылася дата выбараў новага прэзідэнта арганізацыі, прайшло ў панядзелак, 20 ліпеня, у Цюрыху. Да выбараў Ёзэф Блатэр, кіруючы арганізацыяй з 1998 года, будзе выконваць абавязкі кіраўніка ФІФА.

Паводле паведамленняў СМІ, на пасаду прэзідэнта ФІФА будуць прэтэндаваць бразільскі трэнер, зорка клуба «Фламенга» Зіка, ганаровы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай ФІФА і былы кіраўнік Карэйскай футбольнай асацыяцыі паўднёвакарэец Чон Манджун, прынц Іарданіі Алі бін аль-Хусэйн, які з'яўляўся кандыдатам на пост на папярэдніх выбарах, а таксама прэзідэнт Саюза Еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэль Плаціні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?