Музыкант Барыс Грабеншчыкоў менш чым за два дні сабраў 3 млн расійскіх рублёў на запіс новага альбома.

ria.ru

ria.ru

Збор сродкаў праводзіўся на краудфандынгавым партале planeta.ru. Музыкант разлічваў сабраць неабходныя сродкі за 110 дзён, аднак насамрэч кампанія завяршылася крыху больш чым за суткі.

Збор сродкаў пачаўся 1 верасня, а ўжо днём 2 верасня сума ахвяраванняў на запіс новага альбома Грабеншчыкова і яго групы «Акварыум» дасягнула неабходных 3 млн расійскіх рублёў.

Музыкант пакуль не пракаментаваў завяршэнне краудфандынгавай кампаніі. Раней ён тлумачыў, што перш запіс пласцінак акупаўся за кошт выручкі з іх продажу, аднак у стагоддзе інтэрнэту гукапіс усё яшчэ каштуе грошай, аднак ужо не прыносіць іх.

Папярэдні альбом Барыса Грабеншчыкова пад назвай «Соль» выйшаў у лістападзе 2014 года і атрымаў захопленыя водгукі крытыкаў. Назва новага альбома музыкі пакуль не вядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?