Беларуская антарктычная экспедыцыя плануе правесці першую зімоўку ў 2019-2020 гадах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі, намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Гайдашоў.

«Яны прабудуць у Антарктыдзе год і больш», — сказаў Аляксей Гайдашоў. Жыць на самым суровым кантыненце беларускія палярнікі будуць на ўласнай антарктычнай станцыі.

Першы модуль станцыі

Першы модуль станцыі

Праз некалькі дзён першы модуль станцыі адправіцца ў Антарктыду на борце расійскага навукова-экспедыцыйнага судна «Акадэмік Фёдараў». Пяць удзельнікаў восьмай беларускай антарктычнай экспедыцыі правядуць са снежня 2015 па люты 2016 года комплекс работ па яго мантажы і ўводзе ў эксплуатацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?