Адпаведны адказ атрымаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе назваў адказ міліцыі «вельмі фармальным».

«Я б сказаў — гэта дзіцячы лопат. Яны не зрабілі нейкіх нават элемэнтарных рэчаў. Па-першае, у тым жа «Салодкім фальварку» ёсьць відэакамэры, а яны нават не здагадаліся паглядзець, ці ёсьць там відэаматэрыялы, якія маглі б нешта даць для ўстанаўленьня ісьціны.

Па-другое, яны нават не праявілі цікавасьці да галоўнага доказу праслухоўваньня — самога прыставаньня для праслухоўваньня, што таксама падкрэсьлівае, што ўсё гэта было фармальна, ніхто гэтым не займаўся.

Па-трэцяе, нават не зрабілі спробы высьветліць у пракуратуры — ці ёсьць санкцыя, дазвол спэцслужбам на наша праслухоўваньне. Тады б усё стала на свае месцы.

Адсутнасьць гэтых трох крокаў, для мяне як мінімум, сьведчыць пра тое, што ніхто не зьбіраўся праводзіць расьсьледаваньне, што ўсё гэта фармалізавана. Адзіны пазытыўны вынік — тое, што мы пасадзілі іх у лужыну. Сакрэт Палішынэля, што нас праслухоўваць, але ўсё ж такі прад’явіць доказы — гэта нешта іншае», — заявіў палітык.

Лябедзька кажа, што больш ні ў якія дзяржаўныя органы па гэтай справе зьвяртацца ня будзе.

«Ня будзем марнаваць час. Вось гэтую працэдуру мы зрабілі, а далей гэта проста марны час, патрачаны на перапіску зь сілавымі структурамі».

Лябедзька сьцьвярджае, што 16 кастрычніка падчас сустрэчы з Уладзімерам Някляевым у менскай кавярні «Салодкі фальварак» на плошчы Перамогі выявіў у сурвэтніцы «жучок» для праслухоўваньня і запісу размовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?