Прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ 12 снежня абвясціў сваю краіну ісламскай дзяржавай.
«Лёс Гамбіі ў руках усемагутнага Алаха. Ад сёння Гамбія з’яўляецца ісламскай дзяржавай. Мы будзем ісламскай дзяржавай, якая паважае правы грамадзян», — прыводзіць словы прэзідэнта яго прэс-служба.
У свеце існуюць яшчэ чатыры ісламскія рэспублікі: Іран, Пакістан, Афганістан і Маўрытанія.
90% насельніцтва Гамбіі складаюць мусульмане. Каля 8% — хрысціяне, у асноўным каталікі, але ёсць таксама англікане, метадысты, баптысты, адвентысты і вернікі шэрагу евангельскіх цэркваў. Акрамя таго, у краіне пражываюць прыхільнікі традыцыйных афрыканскіх вераванняў, бахаісты, індуісты, Сведкі Іеговы.
Хрысціянскі партал «КРЫНІЦА.INFO» адзначае, што частка Гамбіі ў 1651—1661 гадах была калоніяй герцагства Курляндыя (на тэрыторыі Латвіі), якое з 1561 года было васалам Вялікага княства Літоўскага.





