Спачатку крыўдзіцелькай беларускі стала прадстаўнічка Расеі Сьвятлана Кузьняцова, пасеяная на Адкрытым першынстве Францыі пад высокім 4‑м нумарам. Вікторыя была ў індывідуальным разрадзе 16‑й.

Між іншым, матч пачаўся ўчора, але ў сярэдзіне другога сэту — беларуска прайграла першы 2:6, і саступала ў другім 2:3 ‑‑ матч быў перарваны. Прычына — цемра, што апусьцілася на Парыж. Ці ў то ў горадзе каханьня ашчаджаюць на электрычнасьці, ці то не хапіла сьвечак : ), але матч перанесьлі на аўторак.

Сёньня Кузьняцова ўпэўнена давяла гульню да перамогі. Агульны лік: 2:6, 3:6. У чвэрцьфінале яна сустрэнецца з эстонкай Каяй Канэпі.

Прайграла сёньня Вікторыя і ў парным разрадзе. Разам з ізраільцянкай Шахар Пэер яны саступілі Кэйсі Дэлякуа (Аўстрыя) / Франчэскай Ск’явоне (Італія) - 6:7 (4:7), 5:7.

Беларуска працягне барацьбу ў міксьце разам з мэгазоркай парнага тэнісу Бобам Браянам (ЗША). Беларуска-амэрыканскі дуэт, не зважаючы на розныя дыпляматычныя канфлікты між краінамі, выйдзе супраць Ўладзімеры Угліровай (Чэхія) і Марыюша Фырстэнбэрга (Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?