У МЗС Расіі пракаментавалі затрыманне ў Беларусі трох аўтараў расійскага выдання «Рэгнум» Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі. Афіцыйная прадстаўніца знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава падчас брыфінгу, які прайшоў 27 снежня, заявіла, што некаторыя іх выказванні ў дачыненні Беларусі і беларусаў недапушчальныя, піша Еўрарадыё.

«Хачу сказаць, што «неданарод» і «недадзяржава» з вуснаў людзей, якія ўплываюць на грамадскую думку — гэта проста непатрэбныя рэчы, таму што яны могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай праблемы і ксенафобіі», — сказала Захарава. Паводле яе слоў, такія выказванні «не спрыяюць стварэнню пазітыўнай атмасферы ў [расійска-]беларускіх адносінах».

У той жа час расійскі бок сочыць за сітуацыяй з затрыманнем згаданых асобаў, знаходзіцца ў кантакце з МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0