sk.gov.by
Прысуд абвешчаны 28 снежня на выязным пасяджэнні Гомельскага абласнога суда ў Мазыры. Судовыя слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме.
Забойства 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Улада адбылося 31 студзеня 2015 года. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы іх бацька, які сам паведаміў у міліцыю пра злачынства.
Пасля забойства Кірыл Казачак прыехаў на здымную кватэру жонкі, дзе яна пражывала са старэйшым сынам і сужыцелем, і расказаў ёй аб зробленым. Патэлефанаваў у міліцыю і скінуўся з балкона чацвёртага паверха, але застаўся жывы. Доўгі час абвінавачваны правёў у шпіталі — у яго былі пашкоджанні хрыбетніка і ног. Канцэнтрацыя спірту ў крыві ў мужчыны ў той вечар склала 2,36 праміле.
Паводле дадзеных экспертызы, у момант злачынства ён мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Па дадзеных следства, жыхар Мазыра здзейсніў злачынства з пачуцця помсты сваёй жонцы, выкліканым яе намерам скасаваць з ім паўторны шлюб (раней яны ўжо разводзіліся, а затым паўторна заключалі шлюб) і пражываць асобна. У кастрычніку 2015 года жанчына падала дакументы на развод. На момант здзяйснення злачынства яны знаходзіліся ў шлюбаразводным працэсе.
* * *
Чытайце таксама:
«Біў дзяцей, калі прайграваў у танчыкі» — у Мазыры судзяць бацьку, які забіў непаўналетніх сына і дачку





