Тарыф на транспарціроўку нафты з Расіі для беларускай «Гомельтранснафта Дружба» будзе павышаны на 7,7% у 2017 годзе замест раней запытаных 20,5% і прапанаваных «Транснефцью» 5,8%. Пра гэта паведаміў ТАСС начальнік упраўлення паліўна-энергетычнага комплексу ФАС Дзмітрый Махонін.

«Мы палічылі неабгрунтаваным іх павышэнне на 20,5%, такім чынам, у адпаведнасці з методыкай тарыф будзе павышаны на інфляцыю плюс 3%, г.зн 7,7%», - сказаў ён.

Раней «Полацктранснафта Дружба» пагадзілася з прапановай «Транснефці» павялічыць тарыф на транспарціроўку нафты з Расіі на 11,76% у 2017 годзе.

Нагадаем, Беларусь прапаноўвала павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты па сваёй тэрыторыі на 20,5% на фоне нафтагазавага канфлікту паміж краінамі. «Транснефць» палічыла эканамічна абгрунтаваным рост тарыфаў па дзвюх ветках найбуйнейшага магістральнага нафтаправода «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, праз Гомель — на 5,8%, праз Полацк — на 11,76%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0