Следчыя праводзяць праверку па факце траўмавання работніцы вытворчага ўчастка райспажыўтаварыства ў Лоеве. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
51-гадовая працаўніца атрымала траўмы на працы яшчэ 8 чэрвеня.
«У мэтах высвятлення абставін здарэння прызначанае правядзенне судова-медыцынскай экспертызы, апытваюцца работнікі прадпрыемства», — распавяла прадстаўнік УСК па вобласці.
Як піша Tut.by са спасылкай на БелаПАН, жанчына працуе на хлебазаводзе райпо, ёй адарвала частку рукі.
«Яна чысціла макаронную дробку ў барабане, улезла туды рукой, калі валок і шнэкі вярцеліся, і вось такое здарылася», — паведамілі на хлебазаводзе.
Сёння пацярпелую перавялі з раённай бальніцы ў абласную ў Гомель.





